У «Белавія» расказалі, чаму ў авіякампаніі так шмат начных рэйсаў
Днямі ў Threads узнікла дыскусія. Карыстальнікі абураліся: чаму ў «Белавія» так шмат начных рэйсаў і ці нельга іх зрабіць дзённымі. Выданне Times.by задало гэтыя пытанні самой авіякампаніі.

«Самі чытаем і аналізуем сацсеткі. Вельмі шмат людзей выдатна разумеюць, чаму так адбываецца. Пры гэтым сустракаюцца цікавыя меркаванні — напрыклад, што ўначы лётаць танней і «Белавія» эканоміць. Гэта не так», — адзначыла начальніца службы маркетынгу і знешнеэканамічнай дзейнасці «Белавія» Кацярына Радзішэўская.
Паводле яе слоў, ёсць тры прычыны, чаму рэйсы выконваюцца строга ў начны час.
Прычына №1
Першая прычына — гэта слоты (строга абмежаваны часавы інтэрвал, які аэрапорт выдзяляе паветранаму судну для ўзлёту і пасадкі).
«У шэрагу аэрапортаў (напрыклад, Санья, Дубай) вельмі цяжка атрымаць слоты. Асабліва цяжка, калі гэта новы рэйс і ў яго няма дзесяцігадовай гісторыі. Стараюцца ісці насустрач, але, калі аэрапорты моцна загружаныя, зручны для нас слот выбіць вельмі цяжка. А ў некаторых краінах слоты каардынуюцца не аэрапортам, а старонняй арганізацыяй, што ўскладняе працэс», — расказала суразмоўца.
Прычына №2
Другая прычына — самалёт павінен заўсёды працаваць (і днём, і ўначы), на гэтым будуецца эканоміка авіякампаніі.
«Мы ставім рэйсы ланцужкамі з перапынкамі на тэхабслугоўванне. Нам загадзя даюць графік, мы ведаем, колькі самалётаў і калі павінны прайсці тэхабслугоўванне, і мы робім ратацыю. Калі мы ўсе рэйсы паставім удзень, на адным самалёце мы выканаем адзін рэйс, і гэта непазбежна адаб'ецца на цане квіткоў. Чым больш рэйсаў выканае самалёт, тым лепшая эканоміка і тым ніжэйшыя цэны для пасажыраў. Гэта правільна, так робяць усе, таму мы не можам усе рэйсы паставіць удзень», — патлумачыла Кацярына Радзішэўская.
Прычына №3
Трэцяя прычына — стыковачныя рэйсы.
«Дзеля таго каб зрабіць эканоміку рэйса лепшай і перавозкі больш даступнымі, мы заўсёды шукаем дадатковыя патокі. І вельмі важным дадатковым патокам з'яўляецца транзітны пасажыр па нашай маршрутнай сетцы праз Мінск. Нам трэба максімальна эфектыўна і прыгожа састыкаваць нашы рэйсы ў Мінску. Таму расклад у нас хвалепадобны: пасажыры прыляцелі адтуль, пасажыры паляцелі туды», — падкрэсліла прадстаўніца «Белавія».
«У нас ёсць начная хваля — гэта Закаўказзе. У нас шмат пасажыраў з Расіі, якія прылятаюць ранішнімі, дзённымі рэйсамі і ўвечары ляцяць далей. Гэта дазваляе нам прыцягваць транзітных пасажыраў, дазагружаць рэйсы, паляпшаць эканоміку рэйса і, адпаведна, рабіць квіткі больш даступнымі», — дадала Кацярына Радзішэўская.
Чыноўнікі расказалі, калі ў Беларусі адновяць унутраныя авіярэйсы
«Белавія» расказала, у чым складанасць з прамымі рэйсамі на Мальдывы
«Белавія» пераходзіць на зімовы расклад
На рэйсе «Белавія» чатырохгадовую дзяўчынку пасадзілі асобна ад маці
Пяцігадовае дзіця можна адправіць рэйсам «Белавія» без дарослых
Каментары