Грамадства

«Белавія» расказала, у чым складанасць з прамымі рэйсамі на Мальдывы

Сёння ў Мінску прайшла прэс-канферэнцыя, прысвечаная Дню работнікаў цывільнай авіяцыі. Кацярына Радзішэўская, начальніца службы маркетынгу і знешнеэканамічнай дзейнасці «Белавія», расказала пра складанасці з запускам авіярэйса на Мальдывы, піша Blizko.by.

Фота: Lookby.Media

— Мы прагназуем аднабаковы пасажырапаток. З Беларусі ў Мале (сталіца Мальдываў) пасажырапаток будзе, а з Мальдываў у Беларусь мы не прагназуем значнага патоку, дастатковага для эксплуатацыі лініі. Мы не можам разлічваць на транзітны паток. Гэта будуць турысты, а дзелавых пасажыраў будзе мінімальная колькасць. Менавіта сукупнасць чыннікаў дазваляе зрабіць рэйс прыбытковым. Таму мы пакуль не гатовыя абвясціць пра запуск рэйса на Мальдывы.

Таксама яна расказала, што ў будучыні ў маршрутнай сетцы могуць з'явіцца новыя кірункі палётаў у Кітай.

— Мы працуем над пашырэннем сваёй прысутнасці ў Кітаі. Цяпер мы лятаем ва Урумчы і Санью. Пад пашырэннем прысутнасці мы маем на ўвазе як павелічэнне колькасці рэйсаў па ўжо існых напрамках, так і адкрыццё новых маршрутаў. Кітайскі рынак велізарны, мы вядзём перамовы з кітайскімі партнёрамі, вывучаем магчымасці. Вельмі хочам парадаваць пасажыраў навінамі, але не сёння. З перспектывай глядзім на правінцыю Гуандун, дзе знаходзяцца гарады Гуанчжоу і Шэньчжэнь.

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Папа Леў XIV прыняў Боба Дылана. Той фатаграфаваўся ў капюшоне1

Галоўнага ідэолага Белчыгункі адправілі на пенсію — а ён знайшоў новую працу13

Вэнс заклікаў Трампа пачаць перамовы з Іранам, каб спыніць вайну15

Хакеры спрабавалі размарозіць халадзільнікі з донарскай крывёй у Францыі

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос37

Стары тэлескоп NASA, які важыў паўтары тоны і які няўдала спрабавалі выратаваць, упаў на Зямлю1

У Мінску ў «сакрэтным» доме прадаюць кватэру за $1,5 мільёна7

Дызельная ўгода Трампа з Расіяй пад пагрозай зрыву5

Кушнер расказаў, якога міру ЗША хочуць для Украіны8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць