Пачалося вылучэнне беларускіх навукоўцаў на прэмію «Бізон Гігс»
Прапанаваць кандыдата могуць два беларусы, а пераможцаў вызначаць адкрытым галасаваннем. Навуковыя званні і месца працы значэння не маюць.

Прэмія прызначаная для даследчыкаў у дакладных і прыродазнаўчых навуках: матэматыцы, фізіцы, хіміі, біялогіі, медыцыне ды іншых. Вылучаць можна навукоўцаў як у Беларусі, так і за мяжой, у тым ліку тых, хто працуе па-за афіцыйнымі ўстановамі.
Прапановы прымаюць праз анлайн-анкету. Трэба патлумачыць, чаму чалавек варты прэміі, і дадаць спасылкі на ягоныя працы ці распрацоўкі.
Галасаванне запланаванае на 1—20 снежня. Грашовы фонд збіраюць з ахвяраванняў да 19 снежня. Ужо сабралі 640 даляраў.
Прэмію ўручаць другі раз. Першым пераможцам стаў даследчык у галіне анкалогіі Максім Домніч, які працуе ў Германіі.
Каментары