Трамп расказаў пра новыя кантакты ў справе ўрэгулявання канфлікту ва Украіне
Ён працягне кантакты сёння.

Дональд Трамп, Andrew Harnik / Getty Images
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп паведаміў, што правёў тэлефонныя перамовы па ўрэгуляванні канфлікту ва Украіне і працягне іх 7 лістапада. Паводле яго слоў, абодва бакі заявілі пра імкненне да заключэння міру.
«Сёння (6 лістапада) у мяне былі тэлефонныя размовы, на заўтра запланаваныя яшчэ У панядзелак і аўторак адбудуцца сустрэчы, бакі хочуць дасягнуць урэгулявання», — сказаў Трамп у размове з журналістамі ў штаце Фларыда.
З кім менавіта адбудуцца тэлефонныя размовы, ён не ўдакладніў. На думку Трампа, у выніку ўдасца ўзгадніць «маштабнае ўрэгуляванне з удзелам усёй Еўропы».
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары