Усяго патроху11

У сеціве вірусіцца рагачоўскі гімн, які спяваюць у касцюме згушчонкі — хто яго аўтар?

Нумар параўноўваюць з хітом Ксеніі Дзягелькі «Я з вёскі».

Паліна Казакевіч і падтанцоўка ў касцюмах рагачоўскай згушчонкі. Фота: slova.by

Па сацсетках разышлося відэа з апошняга выпуску шоу «Зорны шлях» на АНТ: на ім 18‑гадовая вакалістка Паліна Казакевіч у касцюме рагачоўскай згушчонкі спявае оду любімаму гораду і самаму вядомаму мясцоваму ласунку.

«Я из Рогачева,
Это город клевый.
Я из Рогачева.
Сладкая на вкус.
Я из Рогачева —
любишь стопудово
Сладкое блаженство
made in Belarus», — менавіта так гучыць прыпеў песні ў арыгінале.

З-за патрыятычнай падачы нумар Казакевіч некаторыя параўноўваюць з хітом Ксеніі Дзягелькі «Я з вёскі».

Ураджэнка Рагачова Паліна Казакевіч — студэнтка Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту. Вакалам яна займаецца з самага маленства, скончыла ў родным горадзе дзіцячую школу мастацтваў імя Анатоля Каплана.

На кастынгу для шоу «Зорны шлях» у Гомелі ёй амаль адразу зацікавіўся прадзюсар і праўладны кампазітар Яўген Алейнік і запрасіў да сябе ў каманду. Менавіта ён разам са сваёй жонкай і напісаў песню пра згушчонку для падапечнай. Праўда, яна не стваралася з нуля, гэта кавер на «Сан-Францыска» расійскай групы «Кар-Мэн».

Члены журы высока ацанілі выступ дзяўчыны ў другім чвэрцьфінале конкурсу, яна прайшла далей. На шоу ўпэўненыя, што песня стане гімнам Рагачова.

Словам, у сацсетках сапраўды адзначаюць яе прыліплівасць і запамінальнасць. Ды і колькасць праглядаў менавіта ў нумара Казакевіч на дадзены момант найбольшая — у адным інстаграме яе выступ паглядзела больш за 300 тысяч чалавек.

Праўда, адэпты глыбоцкай адразу прыйшлі ў каментары, каб нагадаць, што ўсё ж згушчонка з Глыбокага — найлепшая і заслугоўвае гімнаў.

Каментары1

  • на фота гляджу..
    09.11.2026
    мне палціннік, і мне піва дасюль яшчэ бывае не прадаюць.. а каму з іх 18, прасці госпадзе? дзе іх так жыццё патрапала?

Цяпер чытаюць

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?24

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?

Усе навіны →
Усе навіны

Мая любілі не толькі золата, але і ртуць. Ці магло гэта загубіць іх цывілізацыю?2

Кіраўнік Nvidia Джэнсэн Хуанг прызнаўся, што здраджваў жонцы. Яго каханкай была меркаваная кітайская шпіёнка1

ШІ дапамог знайсці «натуральны Аземпік»4

Колькі кажаноў гіне ад ветракоў? Маштаб аказаўся значна большым, чым чакалі3

Грузія выдварыла 39 беларусаў за дзевяць месяцаў 2026 года6

За мірганне далёкім святлом можа пагражаць штраф да 450 рублёў2

Сям'ю забіў, пакуль тыя спалі, цікавіўся «гітлераўцамі і арыйскай расай». Што яшчэ вядома пра справу 24‑гадовага стралка ў Кракаве19

Катастрофа на чыгунцы ў Егіпце — сем загінулых, больш за 100 параненых

Чвэрць без «васьмёрак» — 100 рублёў. Шматдзетная маці расказала, колькі плаціць дзецям за ацэнкі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?24

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць