Прэзідэнт Латвіі Валдзіс Затлерс у інтэрв’ю Першаму каналу беларускага тэлебачання хваліў Еўрасаюз і казаў пра латвійскіх беларусаў. Насуперак прадказанням палітолагаў, у адрас Расіі ніякага негатыву выказана не было.

Паводле латвійскага прэзідэнта, Беларусь і Латвія павінны глядзець адзін на аднаго «трошкі як на канкурэнтаў, але перш за ўсё, як на партнёраў». Пры гэтым Валдзіс Затлерс адзначыў, што цяпер узровень узаемаадносін паміж Беларуссю і Латвіяй не занадта развіты. Па яго словах, пакуль існуюць кантакты толькі на ўзроўні міністраў замежных спраў, працуе міжурадавая камісія, таксама актыўна развіваецца супрацоўніцтва прыгранічных рэгіёнаў.

Пры гэтым латвійскі прэзідэнт назваў праграму ЕС «Усходняе партнёрства» вельмі перспектыўным напрамкам.

«Бо мы хочам свабодны візавы рэжым. А для гэтага трэба супрацоўнічаць і стварыць умовы, каб боку адзін аднаго разумелі». Паводле словаў прэзідэнта, кожная краіна, уключаючы Беларусь, мае ва «Усходнім партнёрстве» свае мэты. Аднак гэтыя мэты трэба дакладна сфармуляваць і зразумець, што ад гэтай праграмы кожная краіна хоча атрымаць добрага. Тады, адзначыў Валдзіс Затлерс: «будуць і поспехі, будзе і супрацоўніцтва».

Кіраўнік латвійскай дзяржавы таксама аспрэчыў сцвярджэнне, што эканамічныя праблемы, што ўзніклі ў Латвіі падчас крызісу сталі следствам ўступлення краіны ў ЕС.

«Наадварот, у той момант, калі мы трапілі ў бяду (нас да гэтага папярэджвалі, мы не паслухаліся, як непаслухмяныя дзеці) Еўрасаюз адразу прыйшоў на дапамогу» — заявіў Затлерс і падкрэсліў: «Усе нашыя рэальныя поспехі — гэта поспехі Еўрасаюза» .

Нецярпімасць да расейскай мовы ў Латвіі Валдзіс Затлерс назваў адным з міфаў, якія дасталіся ў спадчыну ад СССР.

«Тое, што засталося спадчыну, — гэта савецкая спадчына, гэта савецкі чалавек. Ён павінен пераступіць мяжу, каб стаць капіталістам або рабочым, але ў капіталістычным грамадстве. І гэта вельмі вялікая праблема. Гэта не мова. Гэта рэальная эканамічная праблема, праз якую проста трэба было пераступіць».

У гэтай сувязі Валдзіс Затлерс паведаміў, што ў Латвіі пражывае больш за 80 тыс. беларусаў. «Гэта латвійскія беларусы. І яны не расейскамоўныя. Яны маюць сваю школу, якая падтрымліваецца дзяржавай. Яна пабудаваная, каб кожны чалавек адчуваў свабодным, жыў у дэмакратычным грамадстве, гэта значыць, меў усе правы».

Такім чынам, прадказанні шэрагу палітолагаў, якія заяўлялі, што латвійскі прэзідэнт можа працягнуць непахвальных выказванні пра Расеі, як 15 ліпеня, на гэтым жа тэлеканале зрабіў прэзідэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі, не спраўдзіліся. Інфармацыйная вайна працягу не атрымала.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?