Улада99

Украінская кампанія правядзе экзіт-пол у Беларусі

Але на замову лукашэнкаўскага АНТ.

Але на замову лукашэнкаўскага АНТ.

Кампанія «TNS ва Украіне» мае правесці свой экзіт-пол на выбарах у Беларусі. Пра гэта паведамілі ў Цэнтрвыбаркаме краіны.

Са словаў Ярмошынай, «TNS ва Ўкраіне» атрымала акрэдытацыю ў камісіі пры Акадэміі навук.

«Мы накіравалі ў абласныя камісіі ліст, каб ім не рабілі перашкодаў, — заявіла Ярмошына.
 — Каб абласныя камісіі давялі да ўчастковых, што такія арганізацыі будуць стаяць на выхадзе. Яны, адзінае, не павінны перашкаджаць выбарцам. Яны, да прыкладу, не павінны знаходзіцца ў памяшканні ўчастка».

Вынікі апытанняў можна будзе апублікаваць толькі пасля выбараў, заявіла Ярмошына, іначай «гэта лічыцца ўплывам на выяўленне волі выбарцаў».

Дарэчы, на мінулых выбараў лукашэнкаўскі «Экаом» абвяшчаў вынікі свайго «экзіт-полу» на працягу дня праз усе дзяржаўныя каналы.

Доктар навук Мікалай Чурылаў, генеральны дырэктар «TNS ва Украіне», якая існуе на рынку 22 гады, паведаміў, што ягоная кампанія будзе праводзіць не толькі экзіт-пол, але і шэраг папярэдніх даследаванняў на замову Другога беларускага тэлеканала.

Такі экзіт-пол кампанія праводзіць упершыню за межамі Ўкраіны. Цяпер яна рыхтуе 950 інтэрв’юераў у Беларусі, найперш студэнтаў, каб ахапіць 300 выбарчых участкаў. Спадар Чурылаў адзначыў, што акрэдытацыя атрымана пасля прадстаўлення дакументаў старонак на дзвесце.

Аднак

кіраўнік «TNS ва Украіне» наперад засцерагае, што вынікі экзіт-полу могуць не супасці з афіцыйнымі вынікамі выбараў. Ён тлумачыць гэта беларускай практыкай «датэрміновага галасавання»:
«Мы кваліфікавана працуем менавіта ў дзень выбараў, але людзі яшчэ галасуюць і дома. Мы наўрад ці зможам трымаць упэўнена руку на пульсе, як гэта робім ва Украіне, бо ў нас [ва Украіне] няма такога паняцця, як датэрміновае галасаванне».

Як вядома, «Экаом», якому апазіцыя не давярае, ізноў мае намер рабіць і сваё апытанне.

Каментары9

Цяпер чытаюць

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову2

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову

Усе навіны →
Усе навіны

У Гомелі адбылося адключэнне халоднай вады

Юрыста, які пайшоў у геймдызайнеры і ствараў «Свет караблёў», пасадзілі за палітыку на тры гады7

Трамп: ЗША атрымаюць Грэнландыю так ці інакш5

«Хамнет» і «Бітва за бітвай» выйгралі «Залаты глобус» 2026 года

Сем фактаў пра Уладзіміра Мулявіна, якому сёння споўнілася б 85 гадоў8

«Новы этап паўстання»: кронпрынц Ірана заклікаў захопліваць дзяржаўныя ўстановы і пасольствы1

Як выглядаюць кватэры з сацыяльным рамонтам для чаргавікоў і колькі за іх просяць8

Трамп пагражае Кубе: Заключыце здзелку, пакуль не позна12

За павольны інтэрнэт збіраюцца ўвесці вялікія штрафы — вось якія2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову2

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць