Грамадства11

Новыя-старыя памеры штрафаў для аўтааматараў

12 студзеня набылі моц папраўкі ў КоАП, якія ўзмацняюць адказнасць за парушэнні шэрагу палажэнняў ПДР.

12 студзеня ў Беларусі набылі моц папраўкі ў Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях, якія ўзмацняюць адказнасць за парушэнні шэрагу палажэнняў Правілаў дарожнага руху.

Як паведаміла старшы інспектар па асаблівых даручэннях упраўлення ДАІ МУС Ганна Банадык, парушэнне правілаў спынення або стаянкі транспартных сродкаў пацягне штраф у памеры 1 базавай велічыні (1 базавая велічыня — 35 тысяч рублёў), а паўторнае парушэнне на працягу года — 2 базавыя велічыні. Парушэнне правілаў спынення або стаянкі грузавога аўтамабіля з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай больш чым 3,5 тоны абыдзецца кіроўцуў 5 базавых велічынь, а паўторнае парушэнне на працягу года — 10 базавых велічынь. Раней штраф быў адзіны для ўсіх — 1 базавая велічыня.

Штраф за кіраванне транспартным сродкам кіроўцам, не прышпіленым рэменем бяспекі, і за перавозку пасажыраў не прышпіленымі складзе да 1 базавай велічыні. Гэта палажэнне было і ў мінулай рэдакцыі КоАП. Навіна заключаецца ва ўвядзенні штрафу за паўторнае парушэнне на працягу года — ад 2 да 5 базавых велічынь.

Парушэнне асобай, якая кіруе транспартным сродкам, правілаў карыстання радыё- і тэлефоннай сувяззю падчас руху пацягне за сабой

штраф у памеры ад 2 базавых велічынь.

Новым тут таксама з'яўляецца адказнасць за паўторнасць парушэння. Штраф — ад 2 да 8 базавых велічынь.

Новыя памеры штрафаў устаноўленыя за перавышэнне хуткасных рэжымаў. За перавышэнне ўстаноўленай хуткасці ад 20 да 30 км/гадз штраф складзе ад 1 да 3 базавых велічынь. Да 12 студзеня — ад 1 да 2 базавых велічынь.

Штраф за перавышэнне хуткасці на 30 км/гадз і больш — ад 3 да 10 базавых велічынь. Было — ад 2 да 10 базавых велічынь.

За паўторнае на працягу года перавышэнне хуткасці больш чым на 20 км/гадз і больш чым на 30 км/гадз штраф складзе ад 5 да 15 базавых велічынь. Да 12 студзеня — ад 4 да 15 базавых велічынь.

Невыкананне патрабаванняў сігналаў святлафора і рэгуліроўшчыка акрамя як на чыгуначным пераездзе або парушэнне правілаў праезду скрыжавання паўторна на працягу года пацягне штраф у памеры ад 3 да 10 базавых велічынь.

Каментары1

Цяпер чытаюць

«Я проста прашу кавалак лёду». Трамп сказаў, што не будзе захопліваць Грэнландыю сілай36

«Я проста прашу кавалак лёду». Трамп сказаў, што не будзе захопліваць Грэнландыю сілай

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуса, які кінуў дзіця галавой аб падлогу ў «Шарамеццева», прызналі неадэкватным2

У Навагрудку каторую ноч фіксуецца незвычайная з'ява5

Яшчэ дзве беларускія фрыстайлісткі выступяць на Алімпіядзе. Склад беларускай дэлегацыі ў Італіі выключна жаночы

Рагачоўская ці глыбоцкая, калдуны ці дранікі, Гродна ці Брэст? Арына Сабаленка адказала на прынцыповыя для беларуса пытанні16

Удава з Індыі кажа, што трапіла ў бяду ў Беларусі і яе трымаюць у нейкім кароўніку12

У парку жывёл ля Баранавічаў можна паабдымацца з капібарай за 100 рублёў3

«Бог вельмі ганарыцца працай, якую я зрабіў». Трамп вылецеў на Сусветны эканамічны форум у Давосе10

Святлана Ціханоўская завяла трэдс. Што ёй пішуць беларусы?15

Расійская ракета СПА трапіла ў жылы дом у Адыгеі10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я проста прашу кавалак лёду». Трамп сказаў, што не будзе захопліваць Грэнландыю сілай36

«Я проста прашу кавалак лёду». Трамп сказаў, што не будзе захопліваць Грэнландыю сілай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць