Невядомыя стварылі ў сістэме Google Docs, якая дазваляе сумесна працаваць над дакументам, табліцу, па якой можна адсочваць колькасць ахвяраў беспарадкаў у Лівіі.

Пра гэта пішуць журналісты арабскага тэлеканала Al Jazeera ў блогах.

У табліцы прыводзяцца дадзеныя пра загінулых: імя, узрост, дзень і месца смерці. А таксама спасылкі на суполкі ў Facebook, адкуль бяруцца звесткі.

У прыватнасці, згодна з табліцай, «паводле непацверджаных дадзеных, у Лівіі загінула ўжо больш за 400 чалавек за апошнія тры дні». Усе загінулыя ў асноўным мужчыны, аднак сярод іх ёсць і дзеці — хлопчыкі 13–14 гадоў.

Стваральнікі ў правым верхнім куце змясцілі інструкцыю да табліцы, якая абвяшчае: «Нам патрэбная дапамога! Калі ласка, дадавайце сюды вядомую вам інфармацыю! Мы хочам ведаць імёны ўсіх загінулых, якія змагаліся за свабоду Лівіі!».

Аналагічная табліца была створаная падчас беспарадкаў у Егіпце. У ёй былі змешчаныя звесткі пра загінулых і зніклых без вестак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?