У яе ўвойдуць творы, знятыя з мастацкіх выставаў цэнзарамі.

Мастак Аляксей Марачкін распавёў, што з выставаў «Пагоні» амаль кожны раз здымаліся разнастайныя творы. За 16 гадоў рэпрэсаваных твораў набралося ўжо багата. Настолькі, што не ўсе яны будуць паказаныя на новай выставе.

Нагадаем, што сёлета цэнзарамі для «пагонеўцаў» выступілі іх калегі — кіраўнікі Саюзу мастакоў. Тым не менш, аўтары рэпрэсаваных твораў на сваіх цэнзараў крыўды не трымаюць.

Пабачыць выставу можна будзе на Сядзібе БНФ у Мінску.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?