У часы зухаватых скокаў курсу беларускага рубля і панікі, што запоўніла краіну, беларусам застаецца толькі скупляць у крамах рэшткі бытавой тэхнікі і прадуктаў ці пасмейвацца з рэзка высахлай пакупніцкай здольнасці сваіх суайчыннікаў.
Валютная біржа па версіі generation.by
99% жыхароў Зямлі думае, што гэта гераін. І толькі беларусы бачаць на малюнку соль.
Хтосьці нават параўнаў Беларусь са славацкай Браціславай у тым выглядзе, у якім гэты горад убачылі амерыканцы ў камедыі «Еўратур».
Па сюжэце, група амерыканскіх падлеткаў, падарожнічаючы па Еўропе, выпадкова забрыла ў Браціславу, у якой настолькі «высокі» ўзровень жыцця, што чыгунку і вакзал «ужо пачалі будаваць». У кішэні ў хлопцаў каля двух даляраў на ўсіх, але высветлілася, што замежная валюта ў Славакіі цэніцца так высока, што афіцыянт, які атрымаў 5 цэнтаў чаявых, не вагаючыся звольніўся, каб адкрыць уласны гатэль… Такім чынам, за свае два даляры падлеткі здолелі шляхетна адпачыць у еўрапейскай сталіцы.
Сакрэтная (а цяпер ужо і афіцыйная) дэвальвацыя зрабілася музай для многіх беларускіх карыкатурыстаў і аматараў фоташопу, а старшыня Нацыянальнага банка Пётр Пракаповіч і беларускі рубель сталі галоўнымі героямі байнэту.
Свой комікс прыдуманы і для такой стрэмкі ў беларускай эканоміцы, як абяцанне Расіі даць Беларусі выратавальны крэдыт.
Ды і сама дэвальвацыя не засталася без увагі, як, зрэшты, і дэфіцыт валюты, чэргі ў абменніках, у банкаматаў і збядненне беларускага люду.
А мяшкі грэчкі нават прапаноўваюць выкарыстоўваць у якасці незвычайнага, дэфіцытнага і зусім нятаннага падарунка на вяселле.
З ростам цэнаў найбольш папулярнымі ў байнэце сталі фотаздымкі з крамаў. Часам ствараецца ўражанне, што карыстальнікі сацыяльных сетак, блогаў і мікраблогаў спаборнічаюць у пошуках самай высокай цэны на прадукты харчавання. Пакуль усе рэкорды б’е маліна, бо за кілаграм вырашчаных у Нідэрландах ягад у некаторых месцах просяць больш за 360 тысяч рублёў.
Свежыя садавіна і гародніна, грэчка імкліва наганяюць маліну, але, на шчасце, у іх гэта пакуль не так добра атрымліваецца.
А вось кава ўжо
Не менш далікатэсным робіцца і імпартны шакалад, які, як жартуюць у інтэрнэце, з «выказвання падзякі» хутка ператворыцца ў сапраўдны хабар.
Аднак дарагія тавары — гэта толькі палова праблемы. Нашмат горш, калі тавараў на прылаўках у прынцыпе няма. Хоць у гэтым вінаватыя ў асноўным самі беларусы, якія ладзяць масавыя набегі то на кураціну, то на свініну, то на мэблю і бытавую тэхніку.
У дэфіцыце апынулася нават соль. Хоць незразумела, навошта купляць яе па некалькі кілаграмаў… Гэткі
Практычна цалкам вычышчаныя і крамы бытавой тэхнікі. Карыстальнікі твітэра дапускаюць, што «за пару тыдняў Беларусь выйшла на першае месца ў свеце па колькасці лядоўняў на 1000 хатніх гаспадарак».
Хоць на Беларусь ужо абрынулася дэвальвацыя, яшчэ зусім нядаўна прэм’
Найбліжэйшыя супернікі Хадоркіна — Люся Лушчык, Аляксандр Саладуха і Ксенія Сітнік. Яны, мабыць, плануюць супакойваць беларусаў спевамі. Як бы не атрымалася зваротнага эфекту…
Хочацца верыць, што хутка ў Беларусі нарэшце наступіць «светлая будучыня», якой амаль за сто гадоў пошукаў так ніхто і не бачыў. Але Google робіць іншыя прагнозы, як бы намякаючы на вычарпальнасць беларускага аптымізму, паніку і страх.