Ініцыяваны міністрам культуры Паўлам Латушкам.

Як паведамілі ў Мінкультуры, фестываль абудзецца ў межах «Славянскага базару» ў Віцебску 9 ліпеня. Разам з тым шэраг мерапрыемтсваў з удзелам прадстаўнікоў беларускай дыяспары запланаваны і ў Мінску.

Першы фестываль мастацтваў беларусаў свету і гала-канцэрт калектываў мастацкай самадзейнасці беларусаў замежжа адбудзецца 9 ліпеня ў к/з «Віцебск», пачатак а 18.00.

У гэты ж дзень у абласным цэнтры пройдзе другое пасяджэнне Кансультатыўнай рады па справах беларусаў замежжа пры Міністэрстве культуры. Чакаецца ўдзел прадстаўнікоў Міністэрства замежных спраў, Міністэрства інфармацыі, Міністэрства адукацыі, Міністэрства ўнутранных спраў і Міністэрства спорту і турызму, грамадска-культурных аб’яднанняў беларускай дыяспары, кіраўнікоў грамадскіх аб’яднанняў Беларусі.

8 і 10 ліпеня ў Мінску абдудзецца адкрыццё мастацкай выставы «Беларускія мастакі ў свеце» (Нацыянальны мастацкі музей, 11.00), адкрыццё фотавыставы аб дзейнасці беларускіх аб’яднанняў у замежных краінах (Нацыянальны гістарычны музей, 12.00), адкрыццё літаратурнай выставы «Паэты і пісьменнікі беларускага замежжа» (Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры, 13.00), канцэрт калектываў мастацкай самадзейнасці беларусаў замежжа (Беларуская дзяржаўная філармонія, 14.00).

Удзел у мерапрыемствах прымуць прадстаўнікі беларускіх аб’яднанняў з дванаццаці краін: Арменіі, Казахстана, Кыргызстана, Малдовы, Галандыі, Латвіі, Літвы, Польшчы, Расіі, Украіны, Эстоніі, ЗША.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?