Хлопцы з «Main-de-Gloire», маладога гродзенскага гурту, самастойна за два месяцы знялі і змантавалі свой першы кліп. Праца вельмі прыстойная, улічваючы, што здымкі праходзілі з дапамогай фотаапарата.

«Main-de-Gloire» — малады метал/электроніка/хардкор гурт. Кліп стаў поўнай нечаканасьцю для прыхільнікаў яго творчасці, бо песня выканана ў стылі, які кардынальна адрозніваецца ад заяўленага.

Каманда была заснаваная ў канцы 2008 года, і толькі да 2010-га, пасля некалькіх перамен у складзе, гурт набыў цяперашняе аблічча. У сваёй музыцы хлопцы спалучаюць энергічныя брэйкдауны з жорсткімі гітарнымі рыфамі, разводзячы іх меладычным вакалам з англамоўнай лірыкай і арганічным электронным суправаджэннем. На дадзены момант у групы на рахунку дэбютны EP-альбом «Say Goodnight!», сінгл «Hoping for Paradise» і мноства канцэртаў у Беларусі і Расіі. Сінгл «Carry You Inside» з’яўляецца акустычнай версіяй песні з будучага альбома, які будзе выпушчаны ў рамках цяжкага стылю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?