У Беларусі рэальны заробак работнікаў у 2012 годзе ўзрасце на 5%. Аб гэтым паведаміў журналістам у пятніцу міністр фінансаў Андрэй Харкавец.

«Бюджэт 2012 года змяшчае ў сабе расходы, якія даюць магчымасць забяспечыць рост рэальнай заработнай платы на ўзроўні 5%, — сказаў міністр. — Гэта значыць, павышэнне цэн, тарыфаў будзе забяспечана дадатковым ростам заработнай платы або грашовых даходаў насельніцтва не менш як на 5%».

Для бюджэтнага сектара рэсурсы на гэтыя мэты закладзены, падкрэсліў Андрэй Харкавец. Што датычыцца рэальнага сектара эканомікі, то там, паводле слоў міністра, павінен дзейнічаць прынцып зарабляння грошай. І, безумоўна, уся эканоміка настроена менавіта на гэта, падкрэсліў ён.

Андрэй Харкавец нагадаў аб скарачэнні падатковай нагрузкі. «Мы дазваляем прадпрыемствам з дапамогай падатковых стымулаў больш сродкаў пакідаць у сябе, больш эфектыўна іх выкарыстоўваць, у тым ліку на аплату працы работнікаў, якія ствараюць ВУП», — сказаў міністр фінансаў. Ён удакладніў, што зніжэнне падатковай нагрузкі ацэньваецца ў 0,4% ВУП, або 2 трлн рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?