Дзяржава заўсёды будзе падтрымліваць сваіх абаронцаў. Аб гэтым гаворыцца ў віншаванні Аляксандра Лукашэнкі з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

«Дзяржава заўсёды падтрымлівала і будзе падтрымліваць сваіх абаронцаў,
якія забяспечваюць мір і спакой у нашым агульным доме», — цытуе яго агенцтва БелТА.

«У нашай краіне няма свяцейшага абавязку, чым абарона Радзімы», — гаворыцца ў віншаванні.

Як адзначыў кіраўнік дзяржавы,

верныя традыцыям старэйшых пакаленняў наследнікі пераможцаў сёння надзейна ахоўваюць родныя межы, гарантуючы беларускаму народу права на будучыню ў адпаведнасці з яго гістарычным выбарам.
Адданасць інтарэсам краіны, высокія маральна-дзелавыя якасці і прафесіяналізм воінаў Узброеных Сіл пацвярджаюць іх гатоўнасць бездакорна служыць Айчыне.

23 лютага ў савецкі час лічылася днём заснавання Савецкай арміі. Улады Беларусі некрытычна скапіявалі свята. Адзначаюць жа гэты дзень у краіне найперш як дзень мужчын.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?