Пажар здарыўся 26 сакавіка ў драўлянай хаце ў вёсцы Лоск. На пажары загінула 73-гадовая бабуля, цётка гаспадыні дома.

Пра ўзгаранне дома ў 11:11 на пульт выратавальнікаў паведаміла суседка.

На момант прыезду першага пажарнага аварыйна-выратавальнага падраздзялення хата гарэла адкрытым полымем. Цела пенсіянеркі, якая перад гэтым перанесла два інсульты, выратавальнікі знайшлі, калі справіліся з агнём. Папярэдняя прычына ўзгарання — вуглі, якія вываліліся з печы.

У момант здарэння гаспадыня дома знаходзілася ў склепе, дзе перабірала бульбу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?