На спецыялізаваных форумах у інтэрнэце
Канфлікт вакол гістарычнага «скаладрома» выбухнуў некалькі гадоў таму. Пасля таго як у Лошыцкім
— У Лошыцкім парку на фасадзе дома ХІХ стагоддзя рэгулярна займаюцца
Калі альпіністам зрабіла заўвагу маладая пара з дзіцем у калясцы, у адказ была вельмі грубая нецэнзурная лаянка і прапанова «выйсці і пагаварыць».Думаем, да гэтай праблемы трэба прыцягнуць шырокую ўвагу.
Цікава, чым так прыбавіў альпіністаў паўразбураны будынак? У адным з блогаў прыведзеная такая характарыстыка «Млына»:
— Месца даволі вядомае ў скалалазных колах, таму што яно, мабыць, адзінае ў Мінску, дзе можна больш ці менш палазіць не толькі «ўбок» але і «ўверх».
На іншым сайце альпіністы ўскосна прызнаюць, што помнік гісторыі знаходзіцца ў сумным стане. У тым ліку і па іх віне:
— Беглы вонкавы агляд паказаў, што будынак (асабліва на нашых трэніровачных ключавых пунктах) моцна руйнуецца, — канстатуюць спартоўцы.
Зрэшты, афіцыйных заключэнняў пра прынесеную шкоду ў прыродзе не існуе.
— Гэта балючае пытанне. Нейкі час мы таксама трэніраваліся на «Млыне», — расказаў кіраўнік гарадскога клуба альпінізму «Надзір» Аляксей Харужка. — Але потым, калі ўбачылі, што ёсць зрухі да рэканструкцыі будынка, гэтую справу спынілі.
Аляксей кажа, што асабіста ён выкарыстанне помніка гісторыі ў якасці скаладрома не ўхваляе. Пры гэтым адзначае, што
месцаў для трэніроўкі альпіністаў у сталіцы практычна няма.
— Лошыцкі «Млын» добры тым, што там ёсць магчымасць адпрацоўваць элементы тэхнікі. У Мінску, мабыць, ёсць толькі адзін «афіцыйны» скаладром, які таксама дазваляе гэта рабіць — на вул. Лук’яновіча. Але там пастаянна вялікі наплыў наведнікаў. Яшчэ адна пляцоўка з’явілася ва Уруччы на базе МНС, аднак звычайных грамадзян туды пакуль не пускаюць.
Даведацца, што думаюць з нагоды альпінізму і гісторыі гарадскія ўлады, аказалася цяжка. У выканкаме пра «праблемы не чулі», а ў філіяле «Лошыцкая