Грамадства33

Універсам «Юбілейны» стане «Роднай старонкай»

Крама каштавала каля $7 мільёнаў.

Адзін з найбуйнейшых прыватных аператараў рознічнага гандлю кампанія НТС (ТМ «Родная старонка», «Кошык») прырос яшчэ на адзін аб’ект.

Пад кантроль кампаніі перайшоў адзін з самых вядомых універсамаў сталіцы «Юбілейны-92».

У кампаніі НТС адзначылі толькі, што неўзабаве «будзе заключаны дагавор франчайзiнгу». «Юбілейны-92» адрозніваецца ад іншых падобных мінскіх універсамаў выгадным месцазнаходжаннем (вуліца Заслаўская) і прэміяльным статусам. Крама карыстаецца папулярнасцю ў элітнай публікі (бізнэсмены, палітыкі, дыпламатычны корпус). Нязменны дырэктар ЗАТ «Універсам» Юбілейны-92» Уладзімір Нярозя ў адным з інтэрв’ю ахарактарызаваў свой магазін наступным чынам:

«Я не хацеў бы казаць, што „Юбілейны-92“ — самая дарагая крама. Але яна эксклюзіўная.
Тут ёсць групы тавараў, якія вы не знойдзеце ў іншых крамах, дзе іх не прадаюць не таму, што не хочацца, а таму, што гэта не заўсёды выгадна».

Сам Уладзімір Нярозя працуе ў сферы гандлю з 1969 года. Прайшоў шлях ад прадаўца да дырэктара. З 1985 года ўзначальвае калектыў універсама «Юбілейны-92». «Жывая легенда, мастадонт нашага гандлю, — кажуць пра яго калегі. — Актыўна прышчапляў замежны досвед на беларускай зямлі. Сёлета яму спаўняецца 60 гадоў. Магчыма, на пенсіі чалавек захацеў пажыць у сваё задавальненне».

Адзін з удзельнікаў рынку кажа, што «некалькі месяцаў таму за 92-ы універсам прасілі каля $7 мільёнаў.

  • * * *

Усяго пад брэндамі «Родная старонка» і «Кошык» у Беларусі працуе ўжо больш за 90 магазінаў. Яшчэ каля 20 гандлёвых кропак, падкантрольных НТС, знаходзяцца ў працэсе стварэння.

НТС кантралюецца беларускім бізнэсмэнам Ігарам Чарняўскім. Яго партнёрам у беларускай розніцы называюць ўкраінца Мікалая Лагуна, якому непасрэдна ў Беларусі належыць «Дэльта-Банк» і невялікая страхавая кампанія.
Украінскі «Форбс» у 2011 годзе ацаніў актывы Лагуна у $152 мільёнаў.

Каментары3

Цяпер чытаюць

У расійскім курортным Туапсэ экалагічная катастрофа — пажар на НПЗ не могуць патушыць, ідуць нафтавыя дажджы31

У расійскім курортным Туапсэ экалагічная катастрофа — пажар на НПЗ не могуць патушыць, ідуць нафтавыя дажджы

Усе навіны →
Усе навіны

«Там, дзе рэзалі ўваход, мы знайшлі свой абход». Дураў выпусціў ШІ-шансон пра блакіроўкі інтэрнэту3

«Экстрэмісцкімі фармаваннямі» прызнаныя адразу шэсць кааліцый, якія балатуюцца ў Каардынацыйную раду6

Жанчына зарэзала палюбоўніка, які прыраўнаваў яе да некага з тыктока. Муж у гэты час быў на заробках у Расіі3

Канапацкая зноў паляцела ў ЗША18

Кіраўніка івэнт-агенцтва «Тэра Груп» арыштавалі за «здраду дзяржаве» — Ярашэвіч нібыта шукаў інфармацыю пра наваполацкую калонію3

За здраду дзяржаве будуць судзіць 68‑гадовага пенсіянера3

Даляр апускаўся ніжэй да 2,8 рубля2

Масква атрымала запрашэнне на саміт G20 у Маямі на найвышэйшым узроўні6

75‑гадовы святар перабягаў васьміпалосную трасу пад Мінскам — і загінуў пад коламі «Фальксвагена»10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У расійскім курортным Туапсэ экалагічная катастрофа — пажар на НПЗ не могуць патушыць, ідуць нафтавыя дажджы31

У расійскім курортным Туапсэ экалагічная катастрофа — пажар на НПЗ не могуць патушыць, ідуць нафтавыя дажджы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць