Пра гэта паведаміў дырэктар рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Міністэрства адукацыі Беларусі Мікалай Фяськоў.

Чацвёра абітурыентаў былі выдаленыя за тое, што своечасова не выключылі і пранеслі ў аўдыторыю мабільныя тэлефоны. Пяты абітурыент без суправаджэння арганізатараў тэставання самавольна пакінуў аўдыторыю і будынак, дзе праводзілася ЦТ. «Як ён расказаў потым арганізатарам — выйшаў пакурыць, затым вярнуўся ў аўдыторыю, каб дапісаць тэст», — адзначыў Мікалай Фяськоў. Са словаў дырэктара РІКВ, абітурыенты маюць права падчас выпрабавання выйсці ў прыбіральню (у суправаджэнні аднаго з арганізатараў), але не пакідаць будынак. Гэта зроблена для таго, каб яны не маглі скарыстацца падказкай або дапамогай каго-небудзь звонку. У гэтым жа выпадку абітурыент выйшаў за межы корпуса, а значыць, скончыў тэст.

Сёння на выпрабаванні па беларускай мове было зарэгістравана 45 тыс. 199 абітурыентаў, з іх 1 тыс. 246 абітурыентаў (3%) не з’явіліся на выпрабаванні. Тэставанне доўжылася 120 хв.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?