Вядомы расійскі спявак Валерый Лявонцьеў стаў ахвярай кватэрных злодзеяў. Калі артыст знаходзіўся на гастролях, у яго апартаменты ў Калакольнікавым завулку праз чорны ход праніклі рабаўнікі.

— У паліцыю з заявай звярнуўся дырэктар спевака Мікалай Кара. Шкода пакуль не падлічаная.

Як стала вядома, здабычай злачынцаў сталі два сейфы, якія злодзеі вынеслі з апартаментаў спевака, не наважыўшыся ўскрыць іх на месцы.

Паводле папярэдніх дадзеных, у сейфах захоўвалася 5 млн расійскіх рублёў, адкладзеных артыстам на найбліжэйшыя выдаткі. Таксама злодзеі знеслі гадзіннік з дыяментамі і сцэнічныя ювелірныя ўпрыгожанні, многія з якіх таксама былі аздобленыя брыльянтамі.

Лявонцьеў стала жыве ў Фларыдзе, ЗША. У кватэры ў Маскве ён спыняецца, калі прыязджае на радзіму гастраляваць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?