Такое рашэнне сёння прынята гарадскімі ўладамі, паведамілі ў аддзеле ідэалагічнай работы Гомельскага гарвыканкама.

Паводле распараджэння заўтра забараняецца вядзенне рознічнага гандлю алкагольнымі, слабаалкагольнымі напоямі і півам у аб’ектах рознічнага гандлю, а таксама ў сезонных аб’ектах грамадскага харчавання. Забарона будзе дзейнічаць з 6.00 да 24.00.

Дзень цвярозасці ў Гомелі супадае з некалькімі публічнымі падзеямі. Заўтра на стадыёне «Цэнтральны» Гомеля адбудзецца матч 3-га кваліфікацыйнага раўнду Лігі Еўропы паміж камандамі «Гомель» і «Ліверпуль». Таксама традыцыйна 2 жніўня адзначаецца Дзень дэсантніка і сіл спецыяльных аперацый.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?