Яны сцвярджаюць, што прынамсі адзін з палоненых належыць да спецназа Корпуса вартаўнікаў іранскай рэвалюцыі, які прысланы ў Сірыю для здушэння паўстання. Афіцыйны Тэгеран заявіў, што палоненыя — шыіцкія пілігрымы. Каля Дамаска месціцца святыня, месца паломніцтва шыітаў з усяго свету.

Улады Сірыі ў суботу заявілі, што цалкам ачысцілі Дамаск ад «тэрарыстаў».

Іранцы падарожнічалі на аўтобусе. Са словаў паўстанцаў, яны адсочвалі перамяшчэнне гэтага аўтобуса цягам двух тыдняў. Яны лічаць, што іранцы насамрэч выконвалі разведвальную місію.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?