25-га кастрычніка ва ўтульным паб-клубе «Графіці» адбудзецца канцэрт-прэзентацыя новага відэа гурта IQ48 - «HMR live».

Год таму альбом «HMR» выйшаў на кампакт-дысках, пазней яго дапоўненая бонус-трэк версія была выкладзеная ў інтэрнэце. Натуральна, прыйшла чарга і візуальнай рэалізацыі.

Вiдэааальбом «HMR live» — гэта здымкі выступу гурту ў адной з мінскіх студый. Простае і натуральнае відэа, якое паказвае IQ48 як яны ёсць, у натуральным выглядзе. Ніякай залішняй апрацоўкі і гламурнага глянцу тут няма! Толькі драйв і адрыў!
Толькі «HMR»!
«Ідэя зняць вiдэаканцэрт прыйшла пасля таго, як нам не далі зайграць некалькі канцэртаў, —
распавядае вакаліст гурта Аляксандр Ракавец.

25 кастрычніка «здаровыя лосі» пакажуць, як дадзены матэрыял выглядае ў рэале! Малюначак ажыве!

Таксама полымя вяселага чаду ў гэты вечар падтрымае надзея беларускага панк-року, гурт Monkey Bite. Хлопцы ў гэтым годзе добра пашумелi, заваявалі любоў аўдыторыі і набралі мяшок музычных узнагарод.

На ўваходзе кожны з гледачоў атрымае падарункі ад музыкаў, а таксама кожнага пачастуюць кампотам, адмыслова звараным — Heavy Monkey Rock!

Даведкі па т.: (29) 638-44-44, (33) 638-44-44, (25) 638-44-44.

Квіткі каштуюць 50--70 тысяч рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?