Дэпутата Асіповіцкага райсавета дэпутатаў, сябра аргкамітэта па стварэнні партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя Аляксея Цюлькова выклікалі ў мясцовае ўпралўленне КДБ.

Пасля працяглай гутаркі, якая цягнулася каля чатырох гадзінаў, яго папярэдзілі, што паводле артыкулу 193.1 КК Беларусі ён можа быць прыцягнуты да адказнасці за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі.

Раней у КДБ былі выкліканыя і іншыя асіповіцкія сябры аргкамітэта БХД — Анатоль Цераш і Уладзімір Клімановіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?