Архіў

Прэзэнтацыя кнігі Адважнага

Можна напісаць «Архіпэляг ГУЛАГ» раней за Салжаніцына й застацца практычна невядомым.

Асабліва — беларусу. Сьведчаць пра гэта ня толькі «Ў капцюрох ГПУ» Францішка Аляхновіча, але й кніга ўспамінаў Язэпа Германовіча «Кітай — Сібір — Масква», напісаная ў 1962 г.

Складаны быў ягоны шлях: у 30-я айцец патрапіў у Харбін, адкуль у 48-м кітайскія камуністы выдалі яго саветам — як «японскага шпіёна». Потым былі лягеры, адкуль вызваліўся ў 55-м і якія апісаў у сваёй кнізе «Кітай — Сібір — Масква».

У Беларусі ўспаміны айца Германовіча выйшлі пры канцы 2003 г. дбаньнем грэка-каталіцкай суполкі й грамадзкага аб’яднаньня «Дыярыюш». Прэзэнтацыя адбылася 8 студзеня ў памяшканьні музэю Янкі Купалы ў Менску.

Як распавёў Янка Трацяк, аўтар прадмовы да кнігі, творы Германовіча не маглі патрапіць да чытача ня толькі ў савецкі час, але і ў пэрыяд «перастройкі»: лічыліся занадта дыдактычнымі й маламастацкімі. Галоўны дасьледнік творчасьці беларускай эміграцыі Барыс Сачанка так і адказаў Анатолю Сідарэвічу на пытаньне: «Калі перавыдасьце творы Германовіча?»

Пісаць Германовіч пачаў з блаславеньня Максіма Гарэцкага — пісаў і прозу, і вершаваныя апавяданьні (удавалася горай). Мастацкія творы друкаваў пад псэўданімамі Вінцук Адважны й Лявон Ветрагон. Напісаў аповесьць «Хлапец» — першы ў беларускай літаратуры твор, галоўны герой якога выступае ня толькі як сьвядомы беларус, але й падкрэсьлены каталік. Пераклаў з расейскай «Канька-гарбунка» Яршова. Меўся выдаць вершаваную Біблію па-беларуску й нават напісаў некалькі першых разьдзелаў (надрукаваў у часопісе «Божым шляхам»). Апроч усяго пісаў рэлігійныя казані й краязнаўчыя нататкі...

Я.Трацяк пэўны, што спадчына Германовіча, выдадзеная зборам твораў, заняла б ня менш як тры-чатыры тамы. Пакуль што выйшаў адзін.

Пасьля самой прэзэнтацыі адбылася мастацкая вечарына з танцамі ды песьнямі. Алёкса Галіч сьпяваў духоўныя песьні, уніяцкі сьвятар Андрэй Абламейка танчыў падэспань, а адной зь дзяўчат нават удалося выцягнуць у кола танцораў прафэсара Юр’я Хадыку, які зазначыў: «Не баіцца ж яна зь мядзьвядзем танцаваць».

Адам Воршыч

Каментары

Намеснік Ціханоўскай Валер Кавалеўскі пакінуў пасаду

Намеснік Ціханоўскай Валер Кавалеўскі пакінуў пасаду

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША афіцыйна ўнеслі Беларусь у спіс дзяржаў — спонсараў гандлю людзьмі4

Маргарыта Ляўчук знайшла, як вырашыць праблемы з прысудам у Беларусі6

МКС выдаў ордары на арышт Сяргея Шайгу і Валерыя Герасімава11

Турма будучыні. Навуковец прапанаваў хуткі спосаб перавыхавання злачынцаў — даць адчуць пакуты іх ахвяр4

Школьніца з Мінска мае 400 балаў для паступлення2

«Вельмі складана зразумець, што ёсць дзве праўды». Літоўскі гісторык пра «Пагоню» і спадчыну ВКЛ 45

Клетка ў жаночай калоніі. Што гэта такое і якія нормы парушае?1

Дарадцы Трампа падалі план спынення вайны Расіі супраць Украіны26

Забаўны факт: на выхад у плэй-оф Еўра-2024 з трэціх месцаў прэтэндуюць выключна каманды былой Аўстра-Венгрыі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Намеснік Ціханоўскай Валер Кавалеўскі пакінуў пасаду

Намеснік Ціханоўскай Валер Кавалеўскі пакінуў пасаду

Галоўнае
Усе навіны →