У Мінску затрымалі кухара — за актыўнасць у тэлеграме. Распавядаем, што магло яго выдаць і як можна было б абараніцца

Выглядае, што знайшлі мужчыну праз тэлеграм-акаўнт.

16.08.2023 / 16:50

Андрэй Каспяровіч. Фота: ягоная старонка «УКантакце» 

Андрэю Каспяровічу 31 год. Ён родам з Бабруйска, цяпер жыве ў Мінску. Мужчына доўгі час працуе кухарам — пра яго нават былі публікацыі ў мясцовай бабруйскай прэсе. Калі верыць ягоным сацсеткам, ён таксама паспеў папрацаваць у некалькіх рэстаранах у Мінску.

Андрэй Каспяровіч на кулінарным конкурсе ў Бабруйску. Фота: «Вячэрні Бабруйск»

Адшукаць мужчыну маглі двума спосабамі. Па-першае, ягоны тэлеграм-акаўнт быў зарэгістраваны на ягоны ўласны нумар, а таксама акаўнт можна было знайсці па гэтым нумары. Па-другое, акаўнт стары і некалі ён называўся сапраўдным імем і прозвішчам Андрэя. А адзін з варыянтаў утрымліваў імя і год нараджэння. Такая канфігурацыя дазваляе знайсці чалавека нават пасля выдалення акаўнта.

Гісторыя змяненняў акаўнта Андрэя праз бот «Eye_of_beholder»

Мужчыну закідаюць каментары ў тэлеграме, а таксама тое, што ён аднойчы нешта пісаў у бот канала «Беларусь галаўнога мозга» (перапіска не дэманструецца — магчыма, яна была выдаленая, але бот застаўся ў «чорным спісе» або пошуку). Яго вінавацяць таксама ва ўдзеле ў двух маршах. Імаверна, цяпер на яго заведзена крымінальная справа.

Як мы пісалі раней, калі вы ўжо пакінулі каментары з неабароненага акаўнта, выдаленне акаўнта можа не выратаваць. Распавядаем, што можна паспрабаваць зрабіць у такім выпадку, каб мінімізаваць рызыку.

  1. Вычысціць каментары (з дапамогай адмысловага бота), выдаліць акаўнт і перастварыць яго нанова. Пажадана — на віртуальны нумар.
  2. Пачысціць фота са смартфона, Google Photos і iCloud, каб прыбраць фота з маршаў.
  3. Паклапаціцца пра астатнія свае сацсеткі і месенджары: Viber, Whatsapp, Telegram, Instagram, Facebook, VK і «Аднакласнікі» (асобна — лайкі).
  4. Пачысціць ваш акаўнт у GoogleGoogle Play), а таксама YouTube, калі там магло захавацца нешта «крамольнае».
  5. Падумайце, дзе яшчэ маглі быць сляды вашай «пратэснай» дзейнасці і вычысціце іх.

Чытайце таксама:

Як пачысціць тэлеграм-боты, каб не засталося ніякіх слядоў ВІДЭА

Што новага правяраюць у тэлефонах на мяжы пры вяртанні ў Беларусь

Я выдаліў Telegram-акаўнт. Я ў бяспецы?

Nashaniva.com