Міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў зламаў руку падчас візіту ў Турцыю, паведамляе тэлекампанія CNN Turk.
Кіраўнік расійскага МЗС пашкодзіў запясце падчас падзення ў гатэлі ў Стамбуле. Інцыдэнт адбыўся вечарам у панядзелак.

Лаўрова шпіталізавалі ў мясцовую бальніцу «Таксім». Там расійскі міністр правёў каля паўгадзіны: яму быў зроблены рэнтген левай рукі і накладзены фіксатар. Пасля гэтага лекары яго адпусцілі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?