Па выніках 11 месяцаў 2012 года Беларусь заняла першае месца па росце цэн сярод краін былога СССР, сведчыць праведзены БелаПАН аналіз звестак нацыянальных органаў статыстыкі.

За студзень-лістапад цэны ў Беларусі павялічыліся на 20,1%, у Таджыкістане — на 6,3%, Расіі — на 6%, Кыргызстане — на 5,9%, Казахстане — на 5,3%, Малдове і Эстоніі — на 3,5%, Літве — на 2,9%, Латвіі — на 1,6%, Арменіі — на 1,1%.

Ва Украіне цэны знізіліся на 0,4%, Азербайджане — на 1%, Грузіі — на 1,1%. Ва Узбекістане цэны за студзень-верасень павялічыліся на 3,3%, у Туркменістане — на 1,1%. У самаабвешчанай Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспубліцы цэны ўзраслі за 11 месяцаў на 9,5%.

У лістападзе цэны ў Беларусі павысіліся на 1,7% — таксама першае месца.
Далей ідуць Арменія (1,4%), Азербайджан (1%), Кыргызстан (0,8%), Казахстан (0,7%), Малдова (0,5%), Расія (0,3%), Таджыкістан (0,2%) і Грузія (0,1%). У Латвіі і Украіне цэны знізіліся на 0,1%, у Літве — на 0,2%, Эстоніі — на 0,3%.
У 2011 годзе Беларусь заняла першае месца сярод краін былога СССР па росце спажывецкіх цэн (108,7%).
З 1 па 18 снежня 2012 года цэны павялічыліся на 0,9%, з пачатку года — на 21,2%.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?