У эканоміцы Беларусі ў студзені—лістападзе 2012 года было занята 4 млн. 570 тыс. чалавек,
што на 1,9% менш, чым у студзені—лістападзе 2011 года.

Паводле звестак Белстата, колькасць беспрацоўных, зарэгістраваных у органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароны, на канец лістапада 2012 года склала 26 тыс. чалавек, што на 12,4% менш, чым на канец лістапада 2011 года і на 2% менш, чым на канец жніўня 2012 года.

Узровень зарэгістраванага беспрацоўя на канец лістапада 2012 года, склаў 0,6% ад эканамічна актыўнага насельніцтва (на канец лістапада 2011 таксама 0,6%).

Арганізацыямі краіны (без суб'ектаў малога прадпрымальніцтва недзяржаўнай формы ўласнасці)

у студзені—лістападзе 2012 года было прынята на працу 821,2 тыс. чалавек
, у тым ліку на дадаткова ўведзеныя працоўныя месцы — 47,7 тыс. чалавек,
звольнена па розных прычынах 856,3 тыс. чалавек.
З агульнай колькасці звольненых 6,8% было звольнена за прагул і іншыя парушэнні працоўнай дысцыпліны, 0,8% — у сувязі са скарачэннем колькасці або штата работнікаў, ліквідацыяй арганізацый.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?