Індэкс быў зроблены на падставе мільёнаў тэстаў, праведзеных Speedtest. net ва ўсім свеце — тэставалася прапускная здольнасць інтэрнэта (Mbps).
Бралася сярэдняя велічыня за апошнія 30 дзён, пры гэтым адлегласць паміж кліентам і сэрвэрам не перавышала 300 міль (прыблізна 482 км).
Першая пяцёрка выглядае наступным чынам: Ганконг (43.14 Mbps), Сінгапур (39.22 Mbps ), Японія (38.11 Mbps), Літва (35.96 Mbps), Люксембург (35.49 Mbps).
Суседка Беларусі Латвія — на 11-м месцы (28.47 Mbp), за ёй ідзе Румынія (27.03 Mbps). Вялікабрытанія мае 22-е месца (19.19 Mbps), Расія — 24-е (18.07 Mbps).

Беларусь у гэтым спісе займае 97-е месца (4.76 Mbps). З краінаў былога СССР за ёй ідуць толькі Азербайджан (118-е месца, 3.60 Mbps) і Узбекістан (166-е месца, 1.74 Mbps).

Пяцёрка аўтсайдараў: Егіпет (1.23 Mbps), Ботсвана (1.15 Mbps), Сенегал (1.15 Mbps ), Алжыр (1.12 Mbps ), Конга (0.60 Mbps).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?