Амерыканскі шок-рокер Мэрылін Мэнсан, які выступаў у Мінску з канцэртам 21 снежня, страціў прытомнасць падчас свайго выступу ў канадскім горадзе Саскатун 6 лютага.

Падчас выканання песні Beautiful People Мэнсана некалькі разоў званітавала, затым ён згубіў раўнавагу і паваліўся. Пасля ён паспрабаваў падняцца, але няўдала, і Мэнсан страціў прытомнасць.

Гурт працягваў граць, а публіка — пляскаць, бо ім здавалася, што ўсё, што адбываецца — частка шоу.
Неўзабаве стала зразумела, што гэта не так. Пасля гэтага Мэнсану была аказана медыцынская дапамога.

Высветлілася, што ў музыкі грып, і ён дрэнна пачуваўся ўвесь дзень 6 лютага, аднак адмовіўся адмяніць або адкласці свой ​​канцэрт.

Пасля інцыдэнту артыст не паехаў у бальніцу, а застаўся прыходзіць у сябе ў сваім нумары.
Мэнсан пачуваецца «знясіленым», аднак не пакідае намеру выступіць сёння, 8 лютага, у іншым канадскім горадзе — Калгары.


Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?