З увядзеннем 1 лютага ў Беларусі дыферэнцыраванай аплаты за электраэнергію большасць мінчан (70–80%) будуць
«Льготная цана на электраэнергію лімітавана па аб’ёмах, а большасць насельніцтва не перавышае мінімальных аб’ёмаў яе спажывання», — адзначыў спецыяліст.
Так, згодна з пастановай урада, для грамадзян, якія жывуць у дамах, абсталяваных электрычнымі плітамі, ільготныя тарыфы захоўваюцца пры штомесячным спажыванні да 250 кВт•гадз і складуць 324,9 руб. за кВт•гадз. Пры спажыванні ад 250 да 400 кВт•гадз — 422,4 за кВт•гадз. Калі спажыванне электраэнергіі перавышае 400 кВт•гадз у месяц, аплата будзе ажыццяўляцца па тарыфах, якія забяспечваюць поўнае кампенсаванне эканамічна абгрунтаваных затрат — 841,7 руб. за кВт•гадз.
Для тых, чые дамы не абсталяваныя электрычнымі плітамі, прадугледжана аналагічная сістэма аплаты электраэнергіі. Так, пры штомесячным спажыванні да 150 кВт•гадз — 382,4 за кВт•гадз, ад 150 да 300 кВт•гадз уключна — 497,1 руб. за кВт•гадз, звыш 300 кВт•гадз — 841,7 руб. за кВт•гадз.
Для грамадзян, дамы якіх не абсталяваныя электраплітамі і сістэмамі цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння і забеспячэння прыродным газам, пры спажыванні да 300 кВт•гадз уключна прадугледжана аплата па ўстаноўленых тарыфах (382,4 руб. за кВт•гадз), звыш 300 кВт•гадз — 497,1 руб. за кВт•гадз.
Такім чынам, «для гэтай катэгорыі грамадзян наогул не прадугледжаны тарыф, які поўнасцю кампенсуе затраты на электраэнергію». Мішук адзначыў, што пастанова не распаўсюджваецца на некаторыя катэгорыі грамадзян.
«У Беларусі, — сказаў ён, — электраэнергія для насельніцтва таннейшая, чым ва ўсіх суседніх краінах. Скрыжаванае субсідзіраванне, пры якім прадпрыемствы кампенсуюць затраты, якія недаплаціла насельніцтва, толькі з першага погляду здаецца камфортным для насельніцтва. Аднак у вынікуПаводле слоў намесніка генеральнага дырэктара па збыце энергіі РУП «Мінскэнерга», увядзенне дыферэнцыраванай сістэмы было выклікана эканамічнай мэтазгоднасцю.
Разам з тым з ростам тарыфаў і ўвядзеннем дыферэнцыраванай аплаты для насельніцтва тарыфы для прадпрыемстваў не змяняюцца, хоць «Мінскэнерга» да гэтага імкнецца».Згодна з праграмай урада, сказаў Мішук, да 2016 года насельніцтва будзе плаціць за электраэнергію па сабекошце, што разам «з увядзеннем у эксплуатацыю атамнай станцыі і іншымі мерапрыемствамі дазволіць, прынамсі, не павышаць тарыфы для прамысловасці, а ў канчатковым выніку і знізіць».
Спецыяліст адзначыў, што на працягу многіх гадоў энергазабеспячальныя арганізацыі працуюць са стратамі. Нават павышэнне тарыфаў з 1 лютага для насельніцтва не кампенсуе затрат. З улікам павышэння тарыфаў і ўвядзення дыферэнцыраванай аплаты кошт электраэнергіі для насельніцтва складзе каля 4 цэнтаў, а сабекошт — каля 10. Між тым «аднамомантна павысіць памер аплаты да сабекошце будзе няправільна», заявіў Мішук.