Ад 21 лютага на экраны ў Беларусі выходзіць фільм Сяргея Лазніцы «У тумане» паводле аповесці Васіля Быкава. Прэм’ера, без перабольшанняў, доўгачаканая: фільм паспеў трыўмфальна пракаціцца па міжнародных фестывалях, трапіў у Каны.

Як казаў у інтэрв’ю сам рэжысёр, аповесць Быкава ён узяў таму, што яго вабіць экзістэнцыйная драма. Быкаў цікавіць Лазніцу сваёй філасофіяй, сітуацыяй, калі чалавек стаіць перад выбарам, і выбар гэты максімальна цяжкі.

Крытыкі адзначаюць, што Лазніца вельмі арганічна ўліўся ў быкаўскую стылістыку. Усё тое, што рэжысёр дадаў у фільм «ад сябе», адыходзячы ад аповесці, немагчыма адрозніць ад быкаўскага тэксту.

Ад чацвярга, 21 лютага, фільм зможа ўбачыць і масавы глядач: папярэднія паказы на кінафестывалі «Лістапад» збіралі поўныя залы, але было іх усяго тры.

Сеансы -- а 16.10 у кінатэатры "Беларусь" (Раманаўская Слабада, 28).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?