Кіно

Таранціна перадумаў здымаць «Кінакрытыка». Фільм меўся стаць апошнім у кар'еры рэжысёра

Таранціна адмовіўся ад гэтага фільма як ад свайго 10-га і апошняга праекта. Ён проста перадумаў, паведамляе Deadline.

Квенцін Таранціна на Канскім кінафестывалі ў маі 2023 года. Фота: Laurent Koffel / Getty Images

Гэта стала самым вялікім сюрпрызам для прыхільнікаў Таранціна.

Таранціна збіраўся запрасіць Брэда Піта на галоўную ролю, што стала б іх трэцяй сумеснай працай пасля «Бясслаўных выблядкаў» і «Аднойчы ў Галівудзе». Хадзілі чуткі, што ў ім могуць прыняць удзел многія акцёры з яго мінулых фільмаў, і Sony рыхтавалася да здымак гэтага фільма пасля такой выдатнай працы над апошнім.

Хадзілі чуткі, што Таранціна перапісаў свой сцэнар, праз што адклаў пачатак здымак. Але гэта яго 10-ы і апошні фільм, і Таранціна проста вырашыў, што «Кінакрытыка» не будзе.

Раней рэжысёр распавёў, што падзеі будуць разгортвацца ў 1977 годзе. Гісторыя заснавана на асобе рэальнага чалавека-кінакрытыка, які ніколі не быў па-сапраўднаму знакаміты і пісаў рэцэнзіі на фільмы для порнаграфічнага часопіса. Імаверна, натхненне пастаноўшчык чэрпаў з падзей, якія адбываліся з ім. Да таго як праславіцца, Таранціна падпрацоўваў, загружаў у аўтамат фільмы для дарослых.

Рэжысёр прызнаўся, што ў адным з часопісаў для дарослых яму падабаўся раздзел, прысвечаны кіно. Быў адзін крытык, які зрабіў на будучую знакамітасць асаблівае ўражанне.

Зорка Таранціна ўзышла пасля выхаду фільма «Шалёныя сабакі» 1992 года, у якім зняліся Харві Кейтэль, Цім Рот, Стыў Бушэмі, Майкл Мэдсэн. Гэтыя акцёры і далей здымаліся ў фільмах Таранціна. А сусветная слава прыйшла да Таранціна праз два гады ўжо з «Крымінальным чытвом».

Потым былі «Джэкі Браўн», дзве часткі «Забіць Біла», «Бясслаўныя выблядкі», «Доказ смерці», «Джанга вызвалены», «Мярзотная васьмёрка».

Каментары

Цяпер чытаюць

Сяргей Ціханоўскі запусціў свой ютуб-канал з вершамі і казкамі42

Сяргей Ціханоўскі запусціў свой ютуб-канал з вершамі і казкамі

Усе навіны →
Усе навіны

У беларускім лесе знайшлі вельмі рэдкую лісічку1

Як Канье Уэст сабраў беларусаў у музеі Мадрыда2

У «Мінскзяленбудзе» пракаментавалі з'яўленне на мінскім праспекце ліп у вазонах3

Ва Уладзівастоку згарэў склад аднаго з найбуйнейшых расійскіх прадаўцоў электронікі1

У еўракубкавым футбольным матчы гол забіў бязрукі футбаліст. Сам ён інвалідам сябе не лічыць1

Блогер Максометр пераехаў з Латвіі ў Беларусь, купіў дом без туалета і скардзіцца, што нікому тут не патрэбны15

Зяленскі назваў лічбы ўкраінскіх страт на вайне21

У Мінску адбылося ДТЗ з шасцю аўтамабілямі

Палезлі грыбы. Дзе і што знаходзяць?3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сяргей Ціханоўскі запусціў свой ютуб-канал з вершамі і казкамі42

Сяргей Ціханоўскі запусціў свой ютуб-канал з вершамі і казкамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць