У чарговым матчы баскетбольнага турніру Адзіная ліга ВТБ «Цмокі-Мінск» на сваёй пляцоўцы прайгралі рыжскаму ВЭФу з лікам 74:85 (18:22, 23:22, 14:24, 19:17).

У мінскага клуба ў 16 гульнях — адна перамога і 15 паразаў.

Становішча камандаў: Жальгірыс Літва — 14–1, ЦСКА Расія — 12–2, Лакаматыў Кубань — 11–4, ВЭФ Латвія — 10–6, Ніжні Ноўгарад Расія — 8–7, Трыумф Расія — 7–8, Німбурк Чэхія — 5–9, Енісей Расія — 5–10, Няптунас Літва — 2–13, Цмокі-Мінск — 1–15.

«Цмокам» засталося правесці дзве гульні, прычым абедзве ў Мінску: 10 сакавіка супраць літоўскага «Жальгірыса», а 24 сакавіка супраць чэшскага «Німбурка».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0