Многія кажуць, што доўгія гады бліжэйшага чалавека для Лукашэнкі, чым зямляк і аднагодак Канаплёў, не было.
Канаплёў — адзін з людзей, каму Лукашэнка абавязаны сваім сённяшнім становішчам. Доўгі час Уладзімір Канаплёў быў дэпутатам палаты прадстаўнікоў ад роднай, Шклоўскай акругі, і нават узначальваў палату. Сёння цалкам засяродзіўся на працы ў гандбольнай федэрацыі, цесна звязанай з бізнэсам.

***

Цытата: «Трохі рогі адрэзалі, а так усё добра».

Пасля адстаўкі з пасады спікера і некалькіх аперацый, лістапад 2007.

***

Аб’ектыўка

Нар. у 1954 у вёсцы Акулінцы Магілёўскага раёна. Скончыў Магілёўскі педінстытут (геафак). Працаваў выхавальнікам, інспектарам па справах непаўналетніх. Выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета. У 2004— 2007 быў спікерам палаты прадстаўнікоў. Жанаты, мае двух сыноў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?