Выпадак здарыўся ў Пінску 27 лютага.

У міліцыю звярнулася бухгалтар аднаго з ААТ, якая паведаміла, што з 7 да 8 гадзіны ў яе кватэру на вуліцы Касманаўтаў пранік невядомы і скраў 8 300 даляраў ЗША, 4000 расійскіх рублёў, шкатулку з каштоўнасцямі, 7 еўра і тры флаконы парфумы.

Агульная шкода ў нацыянальнай валюце складае 75 млн рублёў. Было ўстаноўлена, што дзверы ў кватэру ў аднапавярховым доме былі зачынены на навясны замок, які без праблем удалося ўзламаць «фомкай».

Міліцыя высветліла, што злачынства ўчыніў вучань 7-га класа, 1999 года нараджэння. У падазраванага канфіскавана частка выкрадзеных грошай. Праводзяцца следчыя дзеянні.

Ёсць версія, што хлопец дзейнічаў не адзін, а ў складзе групы. Аднак пакуль школьнік нікога з змоўшчыкаў не называе.
Паводле некаторых звестак, затрыманы школьнік у доме на вуліцы Касманаўтаў бываў, магчыма, знаёмы з дзецьмі пацярпелай, таму так добра арыентаваўся ў кватэры і ведаў зручны час для таго, каб трапіць у жыллё.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?