Учора, 25 сакавіка, на Андрэеўскім узвозе ў Кіеве мінакі назіралі незвычайную карціну: двое аголеных дзяўчат каталіся на лыжах і сноўбардзе.

Дзіўнае дзейства сфатаграфавала вядучая папулярнай праграмы Саламія Вітвіцкая. «Калі хтосьці пазнаў дзяўчат — дайце ведаць! Хочацца праславіць іх! Брунеткі адгукніцеся!» — напісала яна на сваёй старонцы ў Facebook і выклала фота «экстрэмалак». Здымкі дзяўчат імгненна разышліся па сацыяльных сетках.

Збянтэжаныя выхадкай «спартсменак» карыстальнікі інтэрнэту падзяліліся на дзве групы. Адны асуджаюць дзяўчат за іх учынак і лічаць яго небяспечным для здароўя, іншыя — захапляюцца адвагай брунетак. Імёны ўдзельнікаў дзіўнай акцыі пакуль застаюцца невядомымі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?