Сёння днём, 5 красавіка, кіроўца на пешаходным пераходзе ў Мінску збіў пажылую жанчыну.
ДТЗ адбылося на скрыжаванні вуліц Даўгабродская і Ванеева. Жанчына 1935 нараджэння перасякала праезную частку па нерэгуляваным пешаходным пераходзе. У гэты час яе збіў 59-гадовы кіроўца.
Са шматлікімі пераломамі і чэрапна-мазгавой траўмай жанчыну шпіталізавалі ў бальніцу.
Сам кіроўца прызнаўся, што сеў за руль у нецвярозым стане. Ён запэўнівае, што не бачыў пешахода.





