Сёння ў абед у Мінску запрацуе «Арэна-Сіці» — вялікі гандлёвы комплекс, які належыць структурам мільянера Юрыя Чыжа.
Урачыстае адкрыццё запланавае на травень, але некаторыя крамы ў ім ужо чакаюць пакупнікоў.

Пакупнікам з торбамі давядзецца выходзіць на веладарожку. Фота Сяргея Гудзіліна.

Тутэйшы «Прастор» будзе мець 18 касаў. Фота Сяргея Гудзіліна.

Сканчваюцца апошнія падрыхтоўчыя працы. Фота Сяргея Гудзіліна.

«Сіці-Арэна» атрымала выгаднае месца. Фота Сяргея Гудзіліна.

Шматметровае дрэва пакрыта штучнымі лістамі.

«Прастор» знаходзіцца на першым паверсе, большасць крамаў — зверху.

Прыбіральні выкладзеныя чорнай кафляй.

Частка фуд-корта.

Пад дахам — матылькі.

На паркоўку можна спусціцца на травалатары.

Камераў захоўвання паставілі з запасам — некалькі сотняў.

Паркоўка разлічана на 1400 аўто.

Заязжаць у яе трэба з боку вуліцы Піянерскай, папярэдне павярнуўшы з праспекта Пераможцаў.

Разгрузка тавару будзе адбывацца пад вокнамі элітных дамоў.

Напаўпразрыстае тэлевізійнае пано.

«Арэна-Сіці» знаходзіцца ў самым канцы праспекта Пераможцаў, праз дарогу ад «Мінск-Арэны».

Ад яе літаральна 300–400 метраў да пасёлка Дразды, дзе жывуць лукашэнкаўскія чыноўнікі, а таксама сам Юрый Чыж.
У выніку атрымалася, што гіпермаркет закрыў ад праспекта элітныя дамы па вуліцы Піянерскай. Там, дзе раней былі ўтульныя агароджаныя дворыкі, цяпер будзе адбывацца разгрузка грузавікоў. Спераду ж ад гандлёвага цэнтру правходзіць веладарожка. Пакупнікі з торбамі будуць спускацца з лесвіцы на яе.

Згодна з інфармацыяй Мінгарвыканкама, агульная плошча «Арэны-Сіці» складае 88 тысяч квадратных метраў, а гандлёвая — 13 100 квадратных метраў. Ці многа гэта? Для параўнання,

астатнія тры «Прасторы», якія ўжо адкрытыя ў Мінску, па гандлёвай плошчы ўдвая меншыя.
Большыя па памеры толькі камунальная «Сталіца» і «Замак» Паўла Тапузідзіса. Неўзабаве «Арэну-Сіці» Юрыя Чыжа абгоніць яшчэ гандлёвы комплекс над аўтавакзалам «Цэнтральны».
Большую частку будынка зоймуць гіпермаркет «Прастор» і супермаркет тэхнікі «Электрасіла».
Звыклыя колеры «Прастора» — сіні і чырвоны, але афармленне зробленае жоўта-чорнай. Побач з ёй назвы «Белаграпрамбанка», крамы дзіцячага абутку Bartek, дома мэблі «Свіслач», крамы камп’ютарнай тэхнікі «Лічбавік»… Апроч іх, у рэкламным буклеце пералічваюцца фітнэс-цэнтр, аўтасалон, казіно і кіназала. Паркінг можа змясціць 1400 аўтамабіляў. Яго могуць аблюбаваць гледачы з «Мінск-Арэны». Праекціроўшчыкі ўкаранілі ў паркоўку электронную сістэму. Чырвоныя і зялёныя ліхтарыкі паказваюць, якія месцы занятыя, а якія вольныя. А на спецыяльных табло паказваецца колькасць вольных месцаў.
У будынку Юрыя Чыжа будзе рэалізаваны першы ў краіне фуд-корт, без якога абыходзіцца мала які гандлёвы цэнтр на Захадзе. Гэта агульная прастора, якая падзеленая паміж некалькімі разнастайнымі рэстаранамі. У «Арэне-Сіці» іх будзе шэсць, аднак брэнды прадстаўленыя не самыя вядомыя - сушы-бар "Манга", блінная "БлінОк"... Адначасова ў іх можа пад’есці 470 чалавек.
Непадалёку адкрываецца і "Піца-Тэмпа".

Асаблівы гонар будаўнікоў — напаўпразрыстае тэлевізійнае пано, якое можна ўбачыць, калі ехаць па праспекце Пераможцаў у бок выезду з горада. Гэта вертыкальны прамавугольнік плошчай 14×12 м. Інтэр'ер упрыгожваюць вадаспад сяміметровай вышыні і высачэзнае дрэва.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?