Пра гэта паведаміла прэс-служба РУП «Белтэлекам».

«Усе абаненты праінфармаваныя з дапамогай паведамленняў з указаннем дакладнай даты пераключэння і новага нумара тэлефона. Пасля завяршэння пераключэння будзе ўсталяваны аўтаінфарматар тэрмінам на шэсць месяцаў, які паведамляе новы парадак набору нумара», — гаворыцца ў паведамленні.

«У цяперашні час у сталіцы актыўна ўкараняецца сетка новага пакалення IMS, якая ў перспектыве закліканая замяніць усе наяўныя сеткі электрасувязі і аб’яднаць розныя тэхналогіі прадстаўлення паслуг, — пракаментавалі неабходнасць пераключэння ў РУП „Белтэлекам“. — Сетка IMS — гэта сучасная тэлекамунікацыйная сістэма, якая дазваляе прапанаваць абанентам як традыцыйныя паслугі (тэлефанія, доступ у інтэрнэт byfly і тэлебачанне ZALA), так і новыя паслугі (замена гудкоў на мелодыю, вызначэнне ўсіх уваходных нумароў, дадатковыя віды паслуг і інш.)».

«Нагадваем, што для захавання дамоўных адносін абанентам варта звярнуцца ў сэрвісны цэнтр „Белтэлекам“ для бясплатнай замены на нумар сеткі IMS», — паведамляе нацыянальны аператар сувязі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?