Сіноптыкі папярэджваюць аб неспрыяльных метэаралагічных з'явах і ўводзяць аранжавы ўзровень небяспекі на 2 чэрвеня.

На большай частцы Беларусі пройдуць дажджы, у дзённыя гадзіны ў асобных раёнах чакаецца град. Вецер усходні ўмераны. Пры навальніцах шквалістае ўзмацненне да 15-20 м/c.

Тэмпература паветра складзе ноччу 11-17 градусаў. Днём паветра прагрэецца да 23-28 градусаў, у паўднёва-заходніх раёнах - 19-22 градусы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?