Каб падыхаць водарам рэвалюцыйнай рамантыкі ў краіне паўмесяца, 34mag звязаўся з дзвюма каардынатаркамі турэцкіх пратэстаў, а таксама з хлопцам, што спецыялізуецца на хітрыках у турэцкім сеціве. Чытай іхнія споведзі ніжэй.
Турцыя перажывае дні сапраўднага праведнага гневу. Не задаволеныя палітыкай ісламістаў, нашчадкі янычар шчыльнымі радамі выйшлі на вуліцы, патрабуючы адстаўкі прэм’
Cenk Kingir, 18 год.
Цяпер я ўжо дома. Зранку ўсё было досыць спакойна і нават сумна, але пасля мы зноў пачалі атакаваць урадавыя сайты. Нашы пратэсты пачаліся з рашэння ўладаў знішчыць самы папулярны парк Стамбула, каб пабудаваць там
Паліцэйскія сексоты лазяць сярод нас. Яны носяць на галаве ўборы блакітнага або жоўтага колеру, каб пазнаваць адзін аднаго. І гараджане не падпальваюць горад — гэта робяць правакатары.
Тут няма такой дэфініцыі, як «замежнік» — мы ўсе браты, таму нельга верыць Эрдагану. Ты можаш знайсці шмат нестыковак у ягоных словах. У нас няма ніякага лідара, мы проста грамадзяне, якія самаарганізаваліся праз Twitter. Мы выкарыстоўваем яго для каардынацыі і дапамогі адзін аднаму.
Самая ўражлівая сцэна адбылася ў маім горадзе, калі футбольныя фанаты двух клубаў, што ваююць між сабою, біліся з паліцыяй, як браты. Для нашага горада гэта насамрэч гістарычная падзея.
Мы ніякія не варвары і не тэрарысты, мы проста любім свабоду. А Эрдаган у сваіх прамовах усяляк нас абражае. Тое самае робяць паліцэйскія на маніфестацыях. Я нічога не баюся, бо страх — гэта тое, што засталося ў дзяцінстве.
Мае бацькі ўпэўненыя, што пратэсты мусяць працягвацца, і я буду пратэставаць, пакуль гэтая ўлада не падзе. Я бачу сваю Турцыю мірнай, як Швецыя, прагрэсіўнай, як Кітай, і, вядома ж, дэмакратычнай, як усе нармальныя краіны.
Працяг гісторыі чытайце тут.