Працэс у Драгічыне здаецца абскакаў расправы над сябрамі Маладога фронту: мясцовы суд прыгаварыў да штрафу ў 18 мільёнаў баксаў выпускніцу Інязу за тое, што тая не явілася на месца размеркавання. Падруга замест гэтага скапціла ў Маскву. Прычым суд прыняў рашэнне, што васемнадцать муляў павінны быць выплачаны адразу.

Вось прыкольна было б, калі “дезертырша” каб не плаціць пагадзілася вярнуцца працаваць на месца размеркавання. Хацеў бы пабываць на яе уроках.

Званок

Настаўніца: Гуд монінг клас

Клас: Гуд монінг, Марья Іванаўна

Ну што ж пачнём заняткі. Пятроў да дошкі. Праскланяй выраз “Я ненавіджу сістэму размеркавання”.

А мы тым часам тым праверым хатняе задання. Якое ў нас было заданне, Сідарава?

Сідарава: напісаць сачыненне на тэму “Што б я зрабіла, калі ноччу ў нялюдным месцы сустрэла Міністра адукацыі”.

Настаўніца: дай сшытак. Так. Так. Так. Усё правільна. Толькі па-ангельску выраз “збіць дубінай” - не “to beat by baton, а проста “to baton”. Садзіся. Сідарава. За арфаграфію і граматыку – пяць. За творчую частку – прабач, толькі чатыры. Слаба ты апісала як Стражаў карячыцца ад болю, калі яму зарядіць па купалу, а потым гаўкнуць паміж ног.

Так, Пятроў, а ты што тут панапісваў?

Пятроў ( чытае з дошкі): I fuck System of assignment - You fuck System of assignment -

He fucks System of assignment.

Настаўніца: Маладзец, Пятроў. Садзіся – пяць.

Так, хатняе заданне: усім разбіцца на пары і да заўтрашняга уроку падрыхтаваць дыялог “Допыт чыноўніка Мінадукацыі у гаагскім трыбунале”. Адзін будзе чыноўнікам, другі адпаведна камісар ЕС. І абавязкова выкарыстаць лексіку, якую мы вучылі на мінулым уроку кшталту “толькі не садзіце мяне, спадар камісар, ў камеру з галубымі“. Зразумела?

Клас: андестен

Званок

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?