Пасля сумнавядомай презентацыі кнігі Яна Шумскага «Саветызацыя Заходняй Беларусі» ў Гродне 14 верасня мінулага года і насталых услед за ёй драматычных падзей у многіх назіральнікаў склалася ўражанне, што выдавецкаму праекту Arche прыйшоў канец. На шчасце, праз паўгода выявілася, што гэта не так.

Ёсць пэўны сімвалізм у тым, што першая пасля амаль гадавога перапынку презентацыя часопіса Arche адбудзецца ізноў-такі ў Гродне. Гарадзенцаў чакае сустрэча з аўтарамі свежага нумара часопіса, прысвечанага гістарычнай палітыцы і гістарычнай памяці ў Беларусі: Юрыем Гардзеевым, Аляксандрам Краўцэвічам, Андрэем Ціхаміравым, Андрэем Вашкевічам. Нумар Arche «Партызаны і паліцаі» прадставіць яго рэдактар Алесь Пашкевіч. Гісторык Алесь Белы раскажа пра сваю кнігу «Хроніка Белай Русі: Імагалогія Беларусі ХІІ -ХVIII ст.», якую высока ацанілі спецыялісты па адпаведнай праблематыцы. Ён таксама прадставіць праект «Наша cтрава» — аднайменнную кнігу і міні-серыял з 4 фільмаў, вырабленых «Белвідэацэнтрам».

Нарэшце, Валер Булгакаў апавядзе пра стратэгіі выжывання часопіса ў новай сітуацыі.

Сустрэча адбудзецца у аўторак, 30 ліпеня, па адрасе вул. Будзённага 48а, унутраны дворык. Пачатак імпрэзы, а 18.30. Тэл. для даведак (029) 550-79-69.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0