29 ліпеня ў 16.55 61-гадовы мясцовы жыхар, кіруючы аўтамабілем «КІА-Каренс», учыніў наезд на хлопчыка, які выехаў на праезную частку справа.

Ад атрыманых траўмаў хлопчык памёр на месцы здарэння.

Як адзначаецца ў паведамленні УДАІ МУС, «наперадзе вельмі няпросты перыяд».
«Як паказвае досвед папярэдніх гадоў, самы высокі цяжар наступстваў ДТЗ з удзелам дзяцей адзначаецца менавіта ў жніўні-верасні. Напрыклад, у жніўні 2012 года на дарогах краіны загінулі 9 і атрымалі траўмы 55 дзяцей», — гаворыцца ў паведамленні.

65% ДТЗ з удзелам дзяцей учыненыя па віне дарослых.

Крыху менш за палову пацярпелых у ДТЗ склалі дзеці-пешаходы — 48%, практычна кожны трэці з’яўляўся пасажырам — 34%. Дзеці-веласіпедысты ў агульнай структуры ўдзельнікаў ДТЗ склалі 15%. 2% сталі ўдзельнікамі ДТЗ у якасці вадзіцеляў транспартных сродкаў.

У параўнанні з папярэднім годам колькасць дзяцей, якія атрымалі траўмы ў ДТЗ на веласіпедах, павялічылася практычна ў два разы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?