Набыла моц пастанова Мінскага абласнога суда па крымінальнай справе ў дачыненні да 44-гадовага жыхара Жодзіна, які ў ноч на 27 студзеня 2013 года, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення, у сваёй кватэры забіў двухгадовага ўнука.
Пра гэта паведаміла пракурор аддзела пракуратуры Мінскай вобласці Ірына Шкрэт.

Мужчына нанёс хлопчыку не меней як 46 удараў клінком кухоннага нажа-сякеркі ў вобласць жыццёва важных органаў. Ад атрыманых цялесных пашкоджанняў дзіця памерла на месцы.

Згодна з заключэннем стацыянарнай комплекснай псіхолага-псіхіятрычнай экспертызы ў абвінавачванага ёсць сіндром залежнасці ад алкаголю. У перыяд учынення злачынства ён пакутаваў часовым расстройствам псіхікі ў форме вострай алкагольнай інтаксікацыі са скажэннем успрымання, гэта значыць быў поўнасцю без памяці.

Рашэннем Мінскага абласнога суда забойцу прызначана прымусовая мера бяспекі і лячэння ў выглядзе прымусовага лячэння ў псіхіятрычным стацыянары з узмоцненым назіраннем.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?