Гурт «Ляпіс Трубяцкой» выпускае альбом «Грай» — гэта будзе першая кружэлка гурта, запісаная цалкам на беларускай мове.

У альбом увойдзе 12 песняў, дзесяць з якіх ужо выходзілі на дысках «Ляпісаў» апошняга перыяду, які пачаўся з «Капітала». Пры гэтым гурт запісаў і дзве абсалютна новыя беларускамоўныя песні.

Адзіны канцэрт з беларускай праграмай адбудзецца 30 лістапада ў Вільні, на Siemens Arena.

У Беларусі квіткі на канцэрт «Грай» можна набыць толькі ў офісе агенцтва «Шаблі»: Мінск, вуліца Калініна, 22–8 (з 9:00 да 17:00 гадзін у працоўныя дні). Кошт: 200 тыс. руб. (танцпол), 250–300 тыс. руб. (трыбуны).

Калі ў вас няма шэнгенскай візы, то для набыцця квітка вам неабходна папярэдне зарэгістравацца на падачу дакументаў у пасольстве Літоўскай Рэспублікі ў Беларусі на даты з 16 верасня па 20 лістапада (электронны запіс на сайце пасольства). Жыхары Брэсцкай і Гродзенскай абласцей рэгіструюцца і падаюць дакументы ў Генеральным консульстве Літоўскай Рэспублікі ў Гродне ў гэтыя ж тэрміны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?