АПОЭЛ з Нікасіі заменіць турэцкі «Фенербахчэ» на групавым этапе Лігі Еўропы, піша «Прессбол». Такі вынік прынесла адмысловае лёсаванне, праведзенае УЕФА. Замяніць стамбульскі клуб пры ўдалым зыходзе лёсавання мог і беларускі «Мінск».
З-за непаслядоўнасці і несвоечасовасці рашэння УЕФА аказаўся непатрэбным учорашні матч «Бешыкташа» і «Тромсэ». Турэцкі клуб на поле здабыў месца ў групавым этапе, але быў дыскваліфікаваны дысцыплінарнай камісіяй за папярэднія парушэнні. Такім чынам, нарвежскі «Тромсэ» будзе гуляць замест «Бешыкташа».
Прессбол
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ