Эўрапейскі банк рэканструкцыі і разьвіцьця (ЭБРР) гатовы інвэставаць сродкі ў цэмэнтавую галіну Беларусі пры выкананьні пэўных умоваў. Пра гэта заявіў старшы банкір ЭБРР Поль-Анры Фарэст’е ў Брусэлі 17 верасьня. Зь ягоных словаў, галоўная ўмова для такіх інвэстыцый — гэта мінімум 50-працэнтнае валоданьне акцыямі прадпрыемстваў прыватнымі асобамі.

"Ёсьць адзін буйны інвэстар, які вельмі зацікаўлены ў працы ў Беларусі”, — заявіў прадстаўнік ЭБРР.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?